30.11.2023
Корнеўскія чытанні
30 лістапада Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Валянціна Таўлая горада Баранавічы гасцінна адчыніла дзверы на Корнеўскія чытанні.
Гэты праект накіраваны на захаванне памяці аб Алесе Корневе, таленавітым паэце, члене Саюза пісьменнікаў Беларусі, і на папулярызацыю творчасці іншых творцаў Брэсцкага рэгіену. Запрошаны былі і мы. Вяла мерапрыемства Раіса Міхайлаўна Раманчук, якая з душой нас прыняла і падарыла сваю кніжку на ўспамін.
Караліна Басей, вучаніца 5 класа. Прачытала верш Марыі Сачыловіч “Адцвілі васількі”, Ульяна Марчык, вучаніца 6 класа, прачытала верш Юрыя Мацюшкі “И снова здесь, на берегу…”
Упрыгожылі мерапрыемства выступленні сваякоў паэтаў Валянціны Корневай, Таццяны Станкевіч, Анатоля Зенюка. З задавальненнем слухаліся творы Марыі Сачыловіч, Раісы Раманчук, Анатоля Станкевіча, Алеся Корнева.
