22.01.22
“Я – маленькі беларус!”
Раённая гульня-віктарына “Я – маленькі беларус!” праводзілася ў адпаведнасці з планам работы аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама на 2021/2022 вучэбны год з мэтай садзейнічання самарэалізацыі асобы малодшых школьнікаў праз удзел у дзіцячым грамадскім аб’яднанні.
Арганізатарамі гульні выступілі аддзел па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама, раённы Савет ГА “БРПА”, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы.
Гульня стала заключным мерапрыемствам Тыдня акцябрат, які праходзіў з 10 по 15 студзеня 2022 года ў піянерскіх дружынах устаноў адукацыі. Удзельнікамі гульні-віктарыны сталі акцябраты 2-4 класаў (па 5 вучняў у кожнай камандзе). Гульня прайшла ў завочнай форме. Яе ўдзельнікам неабходна было адказаць на 30 пытанняў па наступных тэмах: “Мая радзіма - Беларусь”; “Постаці слаўныя краю майго”; “Так ці не?”; “Арыфметыка па-акцябрацку”; “Загадкі з поля і градкі”; “Самы, самая, самае…”. Каманды выдатна справіліся з усімі заданнямі.
Па выніках раённай гульні-віктарыны “Я – маленькі беларус!” каманда “Фіксікі” Дараўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа заняла ІІ месца.
Удзельнікі гульні-віктарыны яшчэ раз усіх нас запэўнілі, наколькі кемлівыя, актыўныя, цікаўныя і творчыя акцябраты. Яны не спыняюцца на дасягнутым, а актыўна працягваюць вывучаць гістарычнае мінулае і сучаснасць нашай Радзімы, цікавяцца яе культурнымі, навуковымі і спартыўнымі дасягненнямі.