Архіў навін © УА school.edu.by

 

↓A↑

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 

Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Архіў навін


15.04.21

Ці проста жыць па правілах?

Ці проста жыць па правілах?

 

У рамках работы раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні, які дзейнічае на базе Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна, адбылося мерапрыемства для цяжкіх падлеткаў “Жыць па правілах. Проста ці не?”.   

Cакратар камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама Н.Ф.Мацкевіч пагаварыла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра тое, што неабходна весці законапаслухмяны лад жыцця, нагадала пра адрозненне правапарушэнняў ад злачынстваў, расказала, якія правапарушэнні часцей за ўсё здзяйсняюць непаўналетнія. Гутарка грунтавалася на канкрэтных прыкладах і фактах з прафесійнай практыкі.

Да зацікаўленай размовы пра недапушчэнне парушэнняў заканадаўства і адказнасці непаўналетніх далучыўся інспектар ІСН Ляхавіцкага РАУС А.В.Паляшчук, які засяродзіў увагу на паводзінах навучэнцаў у школе і грамадскіх месцах, паважлівых і карэктных адносінах да настаўнікаў, дарослых і равеснікаў, зносінах у сацыяльных сетках.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, з цікавасцю слухалі рэкамендацыі і пажаданні гасцей, задавалі пытанні.

Настаяцель Свята-Троіцкага храма Іаан Ніканчук расказаў падлеткам пра жыццё і дзейнасць аднаго з выдатных людзей краіны, Героя Беларусі, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта.

Сацыяльны педагог В.Ф.Злакаманава правяла трэнінг   “Злачынства, правапарушэнне, пакаранне і загладжванне віны” і дыялог “Асабісты прыклад”. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі сацыяльныя ролікі “Дзеці – люстэрка сваіх бацькоў” і “Прытча пра дабро” і абмеркавалі іх.

Усе пагадзіліся, што яскравым прыкладам паводзін з’яўляюцца бацькі, настаўнікі, сябры.

Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым. Напрыканцы падлеткі запісалі, якія якасці ў сабе яны хацелі б змяніць, а потым з задавальненнем згулялі ў футбол з настаяцелем Іаанам Ніканчуком і інспектарам ІСН А.В.Палешчуком.

 

Таццяна ЖУЧЭНЯ,
дырэктар Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ляхавіцкага раёна

 

 


             

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне

 

Школа-гэта майстэрня, дзе фарміруецца думка падрастаючага пакалення, трэба моцна трымаць яе ў руках, калі не хочаш выпусціць з рук будучыню. (А. Барбюс)