11.12.20
Віншуем вучня 4 класа Чабатара Івана і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Басей Таццяну Іванаўну з Дыпломам І ступені Брэсцкага аблвыканкама.
Віншуем вучня 4 класа Чабатара Івана і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Басей Таццяну Іванаўну з Дыпломам І ступені Брэсцкага аблвыканкама. Іван стаў удзельнікам акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, конкурс “Нататкі юнага вандроўніка”, намінацыя “Гісторыя адной вандроўкі”, назва работы “Старонка маёй малой радзімы”.
Дзённік падарожніка распавядае пра экскурсіі, падарожжы вучня за 2019/2020 навучальны год.
Таццяна Іванаўна зацікавілася адным з падарожжаў вучняў 4 класа, у час якога адбылася сустрэча з Генрыхам Міхайлавічам Траццяком. Менавіта пачуцці патрыятызму, любоў да працы, духоўнае ўзбагачэнне ўзнікаюць пасля такіх сустрэч. Падрыхтаваным матэрыялам Іван падзяліўся са сваімі сябрамі. Атрыманая інфармацыя была таксама выкарыстана і пры падрыхтоўцы класных гадзін у нашай установе адукацыі, прысвечаных малой радзіме.